Усе могуць выйграць ад

Автор  12 мая 2006
Оцените материал
(0 голосов)

Усе могуць выйграць ад скасаваньня сельскагаспадарчых субвэнцый, якія зьяўляюцца з эканамічнага пункту гледжаньня вяршыняй абсурду! Скарысталі бы  ад гэтага амаль усе: спажыўцы ў краінах багатых і бедных, а таксама самі сяляне. Гаспадаркам шматлікіх краінаў амаль адразу дала бы гэта моцны імпульс разьвіцьця.
 

Усе могуць выйграць ад скасаваньня сельскагаспадарчых субвэнцый, якія зьяўляюцца з эканамічнага пункту гледжаньня вяршыняй абсурду! Скарысталі бы  ад гэтага амаль усе: спажыўцы ў краінах багатых і бедных, а таксама самі сяляне. Гаспадаркам шматлікіх краінаў амаль адразу дала бы гэта моцны імпульс разьвіцьця.
Канкурэнцыя ўзмацняе Спажыўцы ў Эўропе плацяць за цукар тры разы болей, чым павінны. Чаму? Грамадзяне Зьвязу мусяць несьці кошты даплат да яго прадукцыі – 1,5 млрд. USD у год. Як вынік гэтага сельская гаспадарка прадукуе мільёны тон цукру больш, чым павінна.  Да набыцьця лішкаў прымушаюцца краіны бедныя – цэны на сьвятовым рынку падаюць, але не таму, што цукар Зьвяцу больш канкурэнтны. Паўсюдны дэмпінг (dumping) нішчыць канкурэнцыю, а бедныя краіны ня маюць шансаў у гэтай канфрантацыі.
Мазамбік ці Уганда ня ў стане прадаваць свой цукар ні ў Эўропе (схаванай за мытнымі бар’ерамі), ні на сьвятовым рынку. Калі б не сельскагаспадарчыя датацыі, яны мелі бы шансы зарабляць мільёны даляраў. Яны могуць вырабляць цукар таньней, чым гэта робіцца ў разьвітых краінах. Замест гэтага мусяць разьлічваць на мізэрныя падачкі са стала багацеяў у выглядзе “праграм дапамогі”. Рэформа Піначэта Найвялікшым бастыёнам субсыдыяў зьяўляюцца краіны Эўрапейскага Зьвязу і Японія. Там лічыцца, што парваньне з датаваньнем сельскай гаспадаркі ёсьць немагчымым, бо пагражала бы гэта гаспадарчай катастрофай. Хлусьлівасьць гэтай тэзы даказвае хоць бы прыклад Чылі, дзе на пачатку 80-х гадоў у выніку свабоднарынкавых рэформ былі скасаваныя субсыдыі для сельскай гаспадаркі.  Адважнае рашэньне гэнерала Піначэта пасеяла зерне так званага чылійскага цуду.
Яшчэ 30 год таму нацыянальны даход Чылі ледзь дасягаў 2 тыс. USD на асобу, а сёньня складае болей 12 тыс. USD (ёсьць у тры разы большы чым у Польшчы). 15 год таму галоўнай крыніцай валюты быў для Саньцьяга экспарт сыравіны. Сёньня лякаматывам чылійскай гаспадаркі ёсьць сучасная сельская гаспадарка, прадуктыўнасьць якой узрасла пасьля рэформы ў восем разоў, а экспарт сельскагаспадарчых тавараў узрос амаль у дваццаць разоў! Даходы найбяднейшых фэрмераў амаль падвоіліся!  
Тым часам палітыкі дамагаюцца паставіць перашкоды хвалі імпарту харчаваньня з Чылі. Чылі – яны кажуць – гэта ж Трэці Сьвет, бедная краіна, тыпова сельскагаспадарчая, сельская гаспадарка ў высока разьвітых краінах ня можа быць не датаваная! Як тады зразумець фэномен Аўстраліі і Новай Зэляндыі, якія Трэцім Сьветам лічыцца ня могуць? Сьмерць аграсацыялізму Аўстралія парвала з палітыкай субвэнцыянаваньня сельскай гаспадаркі ў 70-х гадах. Прычынай было паглыбяючаеся зьбядненьне грамадства. Гаспадаркі папросту ўжо не хапала ні на якія субсыдыі. Нацыянальны даход per capita  быў у 1973г. ніжэйшы, чым у 1913г. (Аўстралія была найбагацейшай дзяржавай!). За дзесяць гадоў пасьля скасаваньня субсыдыяў, краіна вярнулася да клюбу найзаможных.
Новая Зэляндыя не чакала, пакуль дойдзе да мяжы банкруцтва. У 1984г. урад вырашыў парваць з субсыдыямі. Гэта быў драматычны крок, бо гаспадарка Новай Зэландыі ў пяць разоў больш залежыць ад сельскай гаспадаркі, чым, напрыклад, амэрыканская ці канадская. Да ліквідацыі субсыдыяў ажно 32% даходу вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі паходзіла з субвэнцыяў дзяржавы (чытай: падаткаплацельшчыка). Краіна змагалася з праблемамі тыповымі для аграсацыялізму: лішкі харчаваньня, абсурдныя цэны на сельскагаспадарчую зямлю, дэградацыя навакольнага асяродзьдзя ў т.п.
Палітыкі рашыліся і сыбсыдыі папросту зьліквідавалі, хоць і не абыйшлося без маршаў пратэсту. Канчаткова ж перамог здаровы розум. Сёньня бачна, наколькі мудры быў той крок. З рапарту Фэдэрацыі Фэрмераў Новай Зэляндыі за 2001г. вынікае, што адразу  пасьля пачатку рэформы цэны на сельскагаспадарчую зямлю упалі на палову, аднак ўжо ў 1994г. пачаўся іх сыстэматычны рост. Чакалася, што збанкрутуе 10% сельскіх гаспадарак, але банкруцтва закранула ледзь 1% фэрмераў. Сельскагаспадарчая прадукцыя ўзрасла на 40%. Прадукцыйнасьць працы ад моманту скасаваньня субсыдыяў расьце па 6% у год, альбо больш чым у 6 разоў хутчэй, чым да гэтага. Паводле OECD, новазэляндская сельская гаспадарка зьяўляецца найменш субсыдыянаванай сельскай гаспадаркай у сьвеце (каля 1% вартасьці сельскагаспадарчай прадукцыі). У ЗША субсыдыя складаюць 22% даходу вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, а ў Заходняй Эўропе і Японіі адпаведна 41% і 59%. Вартаўнікі абсурду         Чаму палітыкі так моцна ахоўваюць субсыдыя? Прычынай зьяўляецца моцны супраціў сельскагаспадарага лёббі. На вестку аб тым, што французкі урад зпрагназаваў абмежаваньне дапамогі для сельскай гаспадаркі, сяляне  заблякавалі вуліцы Парыжа. Падобна было ў Канадзе, дзе пратэстуючыя сяляне заблякавалі аўтастрады, што вядуць да Аттавы.
Гэта ўжо нешта ненармальнае – урады краін Эўрапейскага Зьвязу прызначаюць на блякаду ўласнага рынку больш за палову бюджэту. У Японіі субвэнцыі яшчэ вышэйшыя! ЗША  насуперак ранейшым дэклярацыям павялічваюць субсыдыі. У рамках пакету законапраектаў, у якім адчуваецца ўплыў замаху 11 верасьня, даплаты падвышаны па-над 80% - да 200 млрд. USD на працягу бліжэйшых 10 год! Амэрыканцы ўзялі за прыклад Эўрапейскі Зьвяз – “Калі яны могуць, тады мы мусім!”
Рашэньне Кангрэсу зьдзівіла  нават амэрыканскіх вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1996г. ён прыняў сельскагаспадарчы закон, які меў на мэце на працягу сямі год давесьці да адмены выплат субсыдый і да ўвядзеньня ў сельскай гаспадарцы свабоднага рынку.
За апошнія 30 год лічба фэрмераў “на поўнай стаўцы” зьменьшылася ў ЗША на палову, а лічба служачых Дэпартамента Сельскай Гаспадаркі на столькі ж павялічалася. Меньшай лічбе фэрмераў выплачваюць сёньня больш субсыдый. Гадавы даход сярэдняй сельскай гаспадаркі складаў у 1999г. 64347 USD і быў на 17 % вышэйшы, чым даход нясельскай гаспадаркі. Палову урадавых субсыдый атрымлівалі фэрмы, якія за год зараблялі 135397 USD (два з паловай разы болей чым сярэдняя амэрыканская сям’я). Статыстычная датацыя складала 41218 USD. З 27 млрд. выплачаных у форме дапамогі ў 2000г. аж 17 млрд. USD выпала на долю 10% гаспадарак. Мільянеры на ўтрыманьні афіцыянтак 90% даходу сельскай гаспадаркі паходзіць ў ЗША ад дзейнайсьці... пазасельскагаспадарчай! Тады як у сэктарах несельскагаспадарчых банкрутуе штогод каля 13% прадпрыемстваў, у сельскай гаспадарцы банкруцтва закранае ня болей 3% гаспадарак. Праграма дапамогі для фэрмераў закладае прызначэньне больш 120 млн. USD на “забяспячэньне фэрмам хуткага злучэньня з Інтэрнэтам” і 204 млн. USD на ўвядзеньне сучасных інфармацыйных тэхналёгій. Сярод адрасатаў субсыдый ёсьць мільярдэр Тэд  Цюрнэр (Ted Turner) (CNN), зорка NBA Скоцьці Піпэн (Scottie Pippen) і вядучы тэлевізыі ABC Сэм Дональдсан (Sam Donaldson) – уладальнікі вялікіх раньчаў. За ўтрыманьне іх люксаў плацяць небагатыя грамадзяне: афіцыянткі, кіроўцы таксовак. Пласяць двойчы – як падаткаплацельшчыкі і як спажыўцы даражэйшага харчаваньня. На працягу 2-х год харчаваньне падаражала ў ЗША на 30%, а ў Заходняй Эўропе і Японіі амаль у два разы! Паводле амэрыканьскай Heritage Fundation, толькі 20-30% субвэнцый даходзіць да адрасата...
Чатка пратэкцыяністаў аднак ужо пачынае думаць галавой. У ЗША у ліпені быў прыняты закон аб садзейнічанні свабоднаму гандлю,  што па сваёй сутнасьці зьяўляецца кампэнсацыяй за павялічэньне субсыдый. У Японіі зразумелі, што адной з галоўных прычын працягваючагася 14 год крызысу зьяўляюцца вялізныя субвэнцыі да прадукцыі харчаваньня. Годы пампаваньня грамадскіх грошай у ахоўваньне сельскай гаспадаркі ад канкурэнцыі амаль давялі браняносец “Made in Japan” да патапленьня. У ліпеньскім пляне ратаваньня гаспадаркі Токіа кажуць аб адыходзе ад субсыдый. Прэм’ер Коізумі (Koizumi) прызнаўся, што краіны ўжо ні на што не хапае. Ці толькі бачаньне банкруцтва змусіць іншых пратэкцыяністаў да аздараўленьня сельскай гаспадаркі?
Упартае знаходжаньне пра субсыдыях можа абярнуцца цьвіком у труну любой гаспадаркі. Наймацней аднак ударыць гэта па краінах, для якіх сельская гаспадарка зьяўляецца адзіным шансам авансу. Калі высока разьвітыя дзяржавы сапраўды хацяць дапамагці Трэцяму Сьвету, тады павінны адмовіцца ад субсыдый, тым больш, што самі ад гэтага найболей скарыстаюць.

 

 

Новые материалы

Подпишись на новости в Facebook!